wd wp Пошук:

Сагайдак

Сагайдак

Сагайда́к, сайдак — набор ручной кідальнай зброі коннага воіна.

Сагайдак выкарыстоўваўся з 5—6 стагоддзя. Быў пашыраны ў манголаў і цюркскіх народаў у 10—19 ст., у Расіі і некаторых іншых народаў у 13—17 ст.

Сагайдак складаўся з лука з налуччам, калчана са стрэламі і тахтуя. Лук устаўляўся ў налучча, стрэлы — ў калчан. Налучча мацавалася разам з шабляй на левым баку, а калчан на правым. Тахтуй, які ўяўляў сабой чахол, нацягваўся на калчан са стрэламі з мэтай засцярогі іх ад вільгаці.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя ўзбраенняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кідальная зброя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum