Са́вінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Малое Савіна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Загваздзінскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Загваздзіна. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Савіна, сельсавет перайменаваны ў Савінскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР. З 1931 года цэнтр сельсавета — вёска Малое Савіна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Баброўскага сельсавета[1].