wd wp Пошук:

Сабрата

Руіны рымскага тэатра ў Сабраце

Сабрата, таксама Абратон (лац.: Abrotonum, араб. صبراتة‎‎) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.

Гісторыя

Сабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней звалася вобласць Трыпалітанія) на паўночным захадзе тэрыторыі сучаснай Лівіі.

Па адзнаках, порт быў заснаваны каля 500 г. да н.э. як фінікійская апора для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад дзяржавы Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў IIIII стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна непадалёк, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. У IV стагоддзі горад моцна папакутаваў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.

Падчас арабскага валадарства цэнтры гандлю перамясціліся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.

Уваходзіў у аб’яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.

Славутасці

У Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Уяўляе цікавасць хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя полы ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.

У 1982 ЮНЕСКА прылічыла Сабрату да аб’ектаў культурнай спадчыны.

Панарама археалагічнай зоны ў Сабраце

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Гісторыя Лівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта