wd wp Пошук:

Сабор Панагія Спіліётыса

Сабор Панагія Спіліётыса (грэч.: Ο Ιερός Μητροπολιτικός Ναός Κέρκυρας Υπεραγίας Θεοτόκου Σπηλαιωτίσσης) — кафедральны сабор Керкірскай мітраполіі, размешчаны ў цэнтры горада Керкіры на востраве Корфу. Асвячоны ў гонар іконы Божай Маці Спіліётыса («Пячорная»), Святога Уласія Севастыйскага і блажэннай Феадоры.

Сабор быў пабудаваны ў 1577 годзе на месцы старажытнай царквы ў гонар святога Уласія Севастыйскага. У XVIII стагоддзі сабор рэканструяваны ў барочным стылі.

У 1841 годзе сабор стаў кафедральным храмам Керкірскай мітраполіі Эладской праваслаўнай царквы.

Дзвюма галоўнымі святынямі сабора з’яўляюцца — ікона Божай Маці Спіліётыса («Пячорная») і мошчы блажэннай Феадоры, перанесеныя ў 1460 годзе ў Корфу[1].

Зноскі

  1. Праведная царыца Грэчаская Фядора

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Саборы Грэцыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Керкіра