Сабор Панагія Спіліётыса (грэч.: Ο Ιερός Μητροπολιτικός Ναός Κέρκυρας Υπεραγίας Θεοτόκου Σπηλαιωτίσσης) — кафедральны сабор Керкірскай мітраполіі, размешчаны ў цэнтры горада Керкіры на востраве Корфу. Асвячоны ў гонар іконы Божай Маці Спіліётыса («Пячорная»), Святога Уласія Севастыйскага і блажэннай Феадоры.
Сабор быў пабудаваны ў 1577 годзе на месцы старажытнай царквы ў гонар святога Уласія Севастыйскага. У XVIII стагоддзі сабор рэканструяваны ў барочным стылі.
У 1841 годзе сабор стаў кафедральным храмам Керкірскай мітраполіі Эладской праваслаўнай царквы.
Дзвюма галоўнымі святынямі сабора з’яўляюцца — ікона Божай Маці Спіліётыса («Пячорная») і мошчы блажэннай Феадоры, перанесеныя ў 1460 годзе ў Корфу[1].
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Панагія Спіліётыса
Ο Ιερός Μητροπολιτικός Ναός Κέρκυρας Архівавана 14 ліпеня 2014. (грэч.)