wd wp Пошук:

Сабака свойскі

Саба́ка — млекакормячая жывёла сямейства сабачых. Існуюць сотні парод сабак, якія істотна адрозніваюцца адна ад адной.

Асаблівасці біялогіі

Тыповыя драпежнікі. Маюць 42 зубы (12 разцоў, 4 клыкі, 26 карэнных), з іх найбольш развіты клыкі. Канечнасці пальцаходныя; на пярэдніх лапах па 5 пальцаў (адзін не кранаецца зямлі), на задніх па 4. Косці вызначаюцца адносна невялікай масай і высокай трываласцю.

Развіты слых, зрок, нюх. Добра бегаюць, скачуць, плаваюць. Мозг развіты. Дрэсіруюцца з разнастайнымі мэтамі.

Палавой спеласці самкі дасягаюнь у 7—8, самцы ў 10—12 месяцаў. Цяжарнасць 58—65 сутак. Нараджаюць 1—18 сляпых, глухіх, без зубоў шчанят. Жывуць 10—12 гадоў.

Прыручэнне

Паходзіць ад воўка, прыручаны каля 10 тыс. гадоў да н.э. Вядома каля 400 сучасных парод, якія адрозніваюцца памерамі, экстэр’ерам, паводзінамі. Напрыклад, вышыня ў карку можа вагацца ад некалькіх сантыметраў (чыхуахуа) да амаль метра (ірландскі воўкадаў, дог), колер — ад белага да чорнага, уключна руды, шэры, карычневы, у вялікай разнастайнасці адценняў. Падзяляюцца на 3 асноўныя групы: дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі, паляўнічыя сабакі, службовыя сабакі.

Пароды свойскіх сабак

Сабакагадоўля

Сабакагадоўля — развядзенне сабак свойскіх культурных парод. Вылучаюць службовую (для вартаўнічай, пагранічнай, ездавой, пастухоўскай і інш. службаў), паляўнічую (спартыўнае і прамысловае паляванне), дэкаратыўна-пакаёвую сабакагадоўлю. Тэарэтычная аснова сабакагадоўлі — кіналогія.

Пры селекцыйнай рабоце сабак ацэньваюць і адбіраюць па канстытуцыі, экстэр’еры, рабочых і псіхічных якасцях і інш. Службовых і паляўнічых сабак гадуюць у спец.ыяльных гаспадарках, а таксама сабакаводы-аматары. Утрыманне сабак у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу рэгламентуецца абавязковай рэгістрацыяй, правіламі ўтрымання ў жылых памяшканнях і выгулу, тэрмінамі прышчэпак і інш. Праводзяцца выстаўкі сабак.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Систематика и синонимия (англ.) . BioLib. Праверана 28 студзеня 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Сабакі
Катэгорыя·Хатнія жывёлы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта