wd wp Пошук:

Саамская літаратура

Тытульная старонка працы Йоханаса Шэферуса "Лапонія", выданай ў 1673 годзе; гэта першая кніга, у якой былі апублікаваны творы саамскага фальклёру

Саамская літаратура - літаратура на саамскіх мовах, родных мовах саамаў, народа Паўночнай Еўропы, які жыве ў Нарвегіі, Расіі, Фінляндыі і Швецыі. Часта да саамскай літаратуры адносяць творы пісьменнікаў, якія з’яўляюцца саамамі па паходжанню, не залежна ад мовы гэтых твораў.

Колькі-небудзь старажытнай пісьменнай гісторыі літаратуры саамаў не існуе, але вусныя сказанні, якія перадаваліся ад старэйшых малодшым, уходзяць у глыбіню стагоддзяў. Праз казкі і паданні, міфы, песні, прыказкі і загадкі ад пакалення да пакалення перадаваліся міраўспрыяльныя, культурныя і маральня традыціі саамаў, важныя для іх жыцця назіранні і веды.

Ёйк

Асноўны артыкул: Ёйк Унікальным саамскім творчым жанрам з’яўляецца ёйк - традыцыйныя песнапенні з асаблівым паўтрарючымся рытмам. Першапачаткова ёйк не з’яўляўся асаблівым жанрам - гэтыя распевы былі часткай рэлігійных абрадаў.

Тэксты ёйкаў нярэдка заснаваны на сцэнах з саамскіх казак і старажытных легенд, у той жа час тэксты асобных ёйкаў самі з’яўляюцца крыніцамі арыгінальных сюжэтаў. Акрамя сюжэтных ёйкаў, існуюць так званыя “асабістыя ёйкі”, якія могуць быць як своеасаблівай “візітнай карткай” чалавека, так і служыць для больш канкрэтных мэт - напрыклад, у тэксце такіх ёйкаў можа быць прызнанне ў каханні да пэўнага чалавека, можа быць выражэннем любові да нейкай зямлі ці да аленяў. Ёсць ёйкі, якія выконваюцца толькі ў пэўных выпадках (напрыклад, падчас вяселляў ці пахаванняў). Існуюць жартоныя ёйкі. Ёсць і ёйкі, якія ўтрымліваюць палітычныя заклікі - звычайна накіраваныя супраць тых, хто спрабуе захапіць краіну саамаў.

Першымі апублікаванымі творамі саамскага фальклору былі два ёйка на кемі-саамскай мове (гэтая мова вымерла на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў) - яны увайшлі ў кнігу Ёхануса Шэферуса “Лапонія”, выданай ў 1673 годзе. Шэферус запісаў гэтыя ёйкі ў саама Олофа (Матссана) Сірма. У першым, Guldnasas, “саам пяе аб каханні, прышпорваючы аленя, каб той бяжаў хучэй”, у другім ёйке, Moarsi favrrot, пяецца аб разлуцы з каханай.

Мэтанакіравана запісваць ёйкі пачалі ў ХІХ стагоддзі, што было абумоўлена падняццем цікаўнасці да народнай культуры і традыцыйнай народнай творчасці.

Гісторыя саамскай літаратуры

Да пачатка ХХ стагоддзя адносіцца актывізацыя палітычнай дзейнасці саамаў, стварэнне першых саамскіх арганізацый, адраджэння самасвядомасці саамаў як самастойнага народа з уласнай багатай культурай. У 1912 годзе Андэрсам Ларсенсам быў напісаны першы саамскі раман - Beavi-Álgu (“Світанак”). У 1914 годзе з’явіўся зборнік вершаў і апавяданняў Muohtačalmmit (“Сняжынкі”) Ялві Педара.

Аснову саамскай літаратуры складаюць апрацаваныя фінскім фалькларыстам Антті Аматусам Аарне (1867-1924) запісы самабытнага саамскага фальклора, да якога адносяцца казкі аб жывёлах, аб пераўтварэннях , аб нойдах (чараўніках) апавяданні-легенды аб нагэсцях чудзі, аб звышнатуральных істотах.[1]

Вялікую вядомасць атрымала кніга шведскага пісьменніка-саама Юхана Туры Muttalus samid birra (Стакгольм, 1917), якая напісана ў жанры мастацкай аўтабіяграфіі.

Сучасная саамская літаратура

Няма адзінага меркаванння адносна сучаснага вызначэння паняцця “саамская літаратура”. Адзін падыход звязаны з саамскім паходжаннем аўтараў твораў незалежна ад мовы гэтых твораў, пры іншым падыходзе да саамскай літаратуры адносяць творы на саамскіх мовах незалежна ад этнічнай прыналежнасці іх аўтараў.

Петар Маратая саамскі пісьменнік і журналіст, прадстаўнік інары-саамаў.

Згодна з меркаваннем нарвежскага прафесара Свейна Лунда развіццё саамскай літаратуры ў сучасную эпоху вельмі важна ў тым ліку і згодна з наступнымі прычынамі:

Адной з задач, стаячых перад саамскай літаратурай, з’яўляецца азнакамленне чытача з умовамі жыцця, гісторыяй і культурай саамаў у розных месцах свайго жыхарства. згодна з меркаваннем Свейна Лунда, гэта задача з’яўляецца тым больш важнай, што нярэдка такі спосаб з’яўляецца адзіна магчымым для таго, каб данесці да грамадскасці інфармацыю аб парушэні праў саамскага насельніцтва і аб неабходнаці выпраўлення сітуацыі. Веданне чытачамі саамскай літаратуры, паводле меркавання Лунда, з’яляецца той прышчэпкай, з дапамогай якой магчыма працівадзейнічаць расістскім поглядам, якіх шмат у Нарвежскай літаратуры, у тым ліку і ў творах такіх класікаў, як Кнут Гамсун.

Сучасная літаратура ў сучаснай Швецыі

Саамская літаратура ў сучаснай Расіі

Вядомыя расійскія саамскія паэты і пісьменнік - колта-саамі Аскольд Бажанаў (1934-2012), кільдзін-саамі Аляксандра Антонава (нар. 1932) і Іраіда Вінаградава, тэр-саамі Акцябрына Воранава (1934-1990).

Саамская літаратура ў сучаснай Фінляндыі

Гл. таксама: Літаратура Фінляндыі

Сярод псьменнікаў Фінляндыі, якія пішуць ці пісалі на саамскай мове, магчыма адзначыць Марьют Айкіа (фінск.: Marjut Aikio), Мацці Айкіа, Раўну Падар-Лейва (кнігі: Mo giđđa boahantá Sápmái, 1988; Jokrjanieiddaš, 1996 і інш.) і Кірсці Палта (кнігі: Vilger geađgi, 1980; Beaivváža bajásdánsun, 1985; Násttit muohtagierragis, 2007 і інш.). Кніга Кірсці Палта Guhtosét dearvan min bohccot была перакладзена на фінскую мову (Voijaa minun poroni, 1984) і адзначана ўзнагародай.

Саамская літаратура ў сучаснай Швецыі

Адзін з найбольш значных саамскіх пісьменнікаў - Паўлус Утсі (1918-1975), які нарадзіўся ў Нарвегіі, але амаль ўсё жыццё пражыў у Швецыіі. Яго першыя творы былі напісаны яшчэ да Другой сусветнай вайны, але былі апублікаваны толькі ў 1970-ыя гады. Для творчасці Утсі характэрны песімістычны погляд на будучыню саамскага народа.

Спасылкі

  1. J. Qvirgstad “Lappische Marchen und Sagenvarianten” - Helsinki, 1925, FF Communikcations, № 60, p. 1-64/
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Культура Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Саамская літаратура