wd wp Пошук:

Рэспубліка Гагаузія

Рэспубліка Гагаузія (гаг. Gagauz Respublikası) — самаабвешчаная дзяржава на частцы тэрыторыі былой Малдаўскай ССР, якая існавала з 1990 па 1994 (юрыдычна), фактычна — да 1995. Мірным шляхам рэінтэгравана ў снежні 1994 — ліпені 1995 у склад Рэспублікі Малдова. Зараз — Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне Гагаузія.

Гісторыя

Перадгісторыя

Першыя дыскусійныя клубы па праблемах народа Гагаузіі з’явіліся ў канцы 1980-х гадоў.

21 мая 1989 года адбыўся першы з’езд прадстаўнікоў гагаузскага народа. Так узнік агульнагагаузскі грамадскі рух «Гагауз Халкы».

12 лістапада 1989 года адбыўся Надзвычайны з’езд прадстаўнікоў гагаузскага народа, на якім была абвешчана Гагаузская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў складзе Малдаўскай ССР, але на наступны дзень Прэзідыум Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР адмяніў рашэнні Надзвычайнага з’езда, прызнаўшы іх антыканстытуцыйнымі[1].

Утварэнне рэспублікі

19 жніўня 1990 года адбыўся I З’езд народных дэпутатаў стэпавага поўдня Малдаўскай ССР[2], на якім была прынята «Дэкларацыя аб свабодзе і незалежнасці гагаузского народа ад Рэспублікі Малдова»[3], абвесціўшы Рэспубліку Гагаузія ў складзе СССР[2]. 21 жніўня на надзвычайным паседжанні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР рашэнне аб абвяшчэнні рэспублікі было прызнана незаконным, а правядзенне з’езда дэпутатаў - антыканстытуцыйным[3].

З мэтай «стрымання сепаратызма» атрад малдаўскіх валанцёраў у суправаджэнні атрадаў міліцыі накіраваўся ў Гагаузію. У Гагаузіі пачалася мабілізацыя. Гэтыя падзеі атрымалі назву «Паход на Гагаузію». Гагаузія была на парозе грамадзянскай вайны, аднак прыбыццё часцей Савецкай Арміі і Ўнутраных войскаў МУС СССР прадухіліла кровапраліцце.

Існаванне рэспублікі

На працягу чатырох гадоў пасля гэтага Гагаузская Рэспубліка існавала як непрызнаная дзяржава. Былі сфарміраваны і функцыянавалі асноўныя органы дзяржаўнай улады (Прэзідэнт, Вярхоўны Савет, міністэрствы і ведамствы, армія (батальён спецпрыза «Буджак» з 1990-1995)).

Сваёй нацыянальнай валюты Гагаузія, у адрозненне ад утворанага ў тым жа (1990) годзе Прыднястроўя, не ўводзіла.

Кіраўніком Рэспублікі Гагаузія на працягу ўсяго яе існавання быў Сцяпан Тапал.

У снежні 1994 на аснове дасягнутых пагадненняў Рэспублікі Гагаузія і Малдовы быў падпісаны дакумент аб мірнай інтэграцыі Гагаузіі на правах аўтаноміі, што і ажыццявілася да лета 1995 года. З гэтага моманту Рэспубліка Гагаузія трансфармавалася ў Аўтаномнае ўтварэнне Гагаузія — Гагауз Еры.

Зноскі

  1. Фёдор Ангели. ГАГАУЗСКАЯ АВТОНОМИЯ. ЛЮДИ И ФАКТЫ (1989-2005)(руск.)  (20.08.1990).
  2. 1 2 ГАГАУЗИЯ - БД “Лабиринт”(руск.) , База данных “Лабиринт .
  3. 1 2 ГАГАУЗЫ ОБЪЯВИЛИ О СОЗДАНИИ СВОЕЙ РЕСПУБЛИКИ И ВЫХОДЕ ИЗ МОЛДОВЫ(руск.) , Журнал «Власть» (20.08.1990).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Гагаузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1994 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы
Катэгорыя·Гагаузія