wd wp Пошук:

Рэнэ Ігіта

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хасэ Рэнэ Ігіта Сапата (ісп.: José René Higuita Zapata; 27 жніўня 1966, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай (19871999). Выканаўца штрафных і пенальці ў клубах і зборнай. Вынаходнік «удару скарпіёна». Забіў за кар’еру 44 мячы (37 з пенальці, 7 пры выкананні штрафных удараў).

Ранняя біяграфія

Рэнэ Ігіта нарадзіўся 27 жніўня 1966 года ў бедным квартале горада Медэльін. Свайго бацькі ён ніколі не бачыў, маці неўзабаве пасля нараджэння памерла, а маленькага Хасэ выхоўвала бабуля Ганна Феліс. Матэрыяльнае становішча было настолькі цяжкім, што будучы брамнік быў вымушаны займацца продажам гародніны, паперы і іншага, каб хоць як-небудзь звадзіць канцы з канцамі.

Талент брамніка выявіўся выпадкова. Звычайна Рэнэ гуляў у сваёй школьнай камандзе на месцы форварда. У дзень, калі на юных футбалістаў прыехаў паглядзець селекцыянер каманды «Індэпенд’ентэ» (Медэльін), Ігіта заняў месца ў варотах, замяніўшы траўміраванага галкіпера. Гульня Рэнэ ўразіла спецыяліста, і з таго самага дня ен перакваліфікаваўся ў вартавога брамы.

Кар’ера

Прафесійную спартыўную кар’еру Ігіта пачаў у футбольным клубе «Атлетыка Насьяналь». Брамнік Рэнэ Ігіта праславіўся дзякуючы выкананню штрафных удараў і пенальці. На працягу сваёй футбольнай кар’еры ён забіў 44 галы (37 з пенальці, 7 пры выкананні штрафных удараў), у 68 матчах за нацыянальную зборную Калумбіі забіў 8 мячоў. Найбольшую вядомасць Хасэ прынёс вынайдзены ім «удар скарпіёна», які ён прадэманстраваў у таварыскім матчы зборных Англіі і Калумбіі 6 верасня 1995 года на стадыёне Уэмблі. Пасля ўдару Джэймі Рэднарпа, мяч паляцеў у вароты. Удар быў не вельмі моцным, і мяч ляцеў брамніку ў рукі. Замест таго, каб спакойна забраць яго, Ігіта ў акрабатычным скачку адбіў яго пяткамі ног. У 2002 годзе брытанскі тэлевізійны канал 4 (Channel 4) правёў апытанне на тэму 100 вялікіх спартыўных дасягненняў. «Удар скарпіёна» ў ім заняў 94 месца.

На полі Ігіта вядомы сваім эксцэнтрычным стылем гульні, выхадамі за рамкі штрафной. Такія паводзіны неаднаразова падвяргалі каманду да рызыкі. Вядомы эпізод адбыўся ў 1990 годзе на чэмпіянаце свету ў Італіі ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Камеруна. У дадатковы час пры ліку 0:1 на карысць Камеруна Ігіта выйшаў за межы сваёй штрафной плошчы і паспрабаваў абвесці форварда афрыканцаў Ражэ Мілу. Міла адабраў мяч у брамніка і забіў гол у пустую браму, а Камерун у выніку перамог 2:1 і стаў першай у гісторыі афрыканскай камандай, якая выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. У выніку такіх паводзін на футбольным полі СМІ і фанаты празвалі яго «El Loco» (вар’ят).

Ігіта сябруе з Дыега Марадонай, гуляў у яго развітальным матчы 10 лістапада 2001 года на сустрэчы паміж зборнай Аргенціны і зборнай усіх зорак.

26 студзеня 2010 года адбыўся развітальны матч Рэнэ Ігіты ў яго родным горадзе Медэльін.

Дасягненні

Асабістыя

Камандныя

Скандалы

Ігіта меў дачыненне да серыі скандалаў падчас сваёй спартыўнай кар’еры. У 1991 годзе ён наведаў у турме Пабла Эскабара, якога лічаць хросным бацькам Медэльінскай картэлі наркамафіі.

4 чэрвеня 1993 года ён быў арыштаваны падчас перадачы выкупу для вызвалення выкрадзенай дачкі аднаго з сяброў Пабла Эскабара. Любое дачыненне да выкрадання людзей з мэтай выкупу забаронена заканадаўствам Калумбіі, і таму Ігіта быў прысуджаны да шасці месяцаў турмы. Гэты выпадак прымусіў яго прапусціць футбольны Кубак Амерыкі і чэмпіяната свету па футболе ў 1994годзе. «Я дзейнічаў, зыходзячы з гуманістычных меркаванняў», заявіў Ігіта, “калі б мне калі-небудзь неабходна было яшчэ раз дапамагчы вызваліць каго-небудзь, я б зрабіў гэта без ваганняў. Я футбаліст, і нічога не ведаў пра «кіднепінг»[3].

23 лістапада 2004 года, падчас выступу Ігіты ў нацыянальным чэмпіянаце Эквадора, допінг-кантроль даў станоўчы вынік на наяўнасць наркотыкаў у арганізме, і футбольная федэрацыя Эквадора адхіліла Хасэ Ігіту ад удзелу ў гульнях на 6 месяцаў.

Зноскі

  1. It’s a Brand New Game
  2. http://www.buscabiografias.com/biografia/verDetalle/260/Rene%20Higuita
  3. René ’el Loco’ Higuita leads Ecuador’s keepers Архівавана 27 чэрвеня 2010. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Медэльіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Вальядалід
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баха Каўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Леанес
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Насьяналь
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Картахена
Катэгорыя·Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хуніёр Баранкілья
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Перэйра
Катэгорыя·Ігракі ФК Мільянарыяс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Медэльін
Катэгорыя·Футбалісты Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Лара
Катэгорыя·Ігракі ФК Веракрус
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўкас