wd wp Пошук:

Рэксемскі ўніверсітэт імя Гліндура

Рэксемскі ўніверсітэт імя Гліндура (англ.: Wrexham Glyndŵr University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэксем.

Агульная характарыстыка

Універсітэт прапануе як бакалаўрыят і магістратуру, так і аспірантуру, а таксама прафесійныя курсы. У 2019/2020 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася 6 000 студэнтаў.

Раней вучэльня была вядома як Інстытут вышэйшай адукацыі Паўночна-Усходняга Уэльса. Ён атрымаў поўны статус універсітэта ў 2008 годзе пасля таго, як быў членам федэратыўнага Уэльскага ўніверсітэта з 2004 года. Універсітэт названы ў гонар сярэднявечнага валійскага прынца Оуэйна Гліндура, які першым запрапанаваў стварэнне універсітэтаў па ўсім Уэльсе ў пачатку XV стагоддзя.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэксем
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных