wd wp Пошук:

Рэзідэнцыя мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі

Рэзідэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі — архітэктурная славутасць горада Чарнаўцы, Украіна.

28 чэрвеня 2011 года на 35-й сесіі камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны[1][2].

Гісторыя

Рэзідэнцыя пабудавана на месцы старога епіскапскага палаца ў 18641882 гадах дзякуючы намаганням епіскапа Яўгена Гакмана. У 1863 г. ён дабіўся ад аўстрыйскага імператара дазволу на ўзвядзенне новай прасторнай рэзідэнцыі, годнай для сталіцы Букавіны.

У цяперашні час тут размяшчаюцца цэнтральныя карпусы Чарнавецкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча.

У 1993 годзе было адноўлена тэалагічнае аддзяленне ў складзе філасофска-тэалагічнага факультэта Чарнавецкага ўніверсітэта, а ў семінарскай царкве аднавіліся богаслужэнні.

Архітэктура

Праект архітэктурнага ансамбля выканаў вядомы чэшскі архітэктар, акадэмік Іозеф Глаўка. Ён спраектаваў нетрадыцыйны комплекс пабудоў у духу эклектыкі з пераважаннем элементаў візантыйскага і раманскага стыляў. Яго праект неаднаразова займаў прызавыя месцы на вядомых конкурсах архітэктараў, быў адзначаны на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы.

Кампазіцыя ансамбля досыць складаная, але адзначаецца дакладнасцю планіроўкі. Яна складаецца з трох манументальных будынкаў-карпусоў: галоўнага, духоўнай семінарыі разам з царквой Трох Свяціцеляў, прэзбітэрыі.

У корпусе, дзе цяпер знаходзіцца IV корпус універсітэта, размяшчаліся дыяканская школа, архіепархіяльны музей і фабрыка свечак. Пасярэдзіне будынка над галоўным уваходам узвышаецца вежа з гадзіннікам і купалам, аздобленым па коле зоркамі Давіда. Такім чынам увекавечана памяць пра фінансавую дапамогу, якую надала букавінскай праваслаўнай мітраполіі яўрэйская абшчына горада.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Буковинська резиденція митрополитів стала всесвітньою спадщиною ЮНЕСКО // Урядовий портал
  2. Всесвітня спадщина ЮНЕСКО збагатилася ще одним українським об’єктом // Укрінформ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Украіны
Катэгорыя·Чарнаўцы
Катэгорыя·Сусветная спадчына ва Украіне