wd wp Пошук:

Рэзэкненскі замак

Рэзэкненскі замак (лат.: Rēzeknes pils), гістарычна замак Розітэн (ням.: Burg Rositen), таксама вядомы як Рэжыцкі замак — руіны сярэдневяковага замка ў цэнтры Рэзэкнэ, Латвія.

Гісторыя

Згодна з археалагічнымі даследваннямі, на месцы замку ў IX—XII стагоддзях існавалі латгальскія драўляныя ўмацаванні[1]. Мураваны замак быў заснаваны ў 1285 годзе лівонскім рыцарам Вільгельмам фон Шаўэрбургам і быў адным з першых умацаваных замкаў, пабудаваных крыжакамі ў Лівоніі.

За сваю гісторыю замак быў шматкрот разбураны і адбудаваны. У час Лівонскай вайны з 1577 па 1579 гады быў захоплены войскам Івана Грознага, а ў 1601 (Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611)) і 1625—1626 гадах (Паўночная вайна (1655—1660)) — шведскай арміяй[2]. У 1656 годзе быў цалкам разбураны, а ў 1660 г. адбудаваны як умацаванне Інфлянцкага ваяводства. З цягам часу страціў ваеннае значэнне і з 1712 года знаходзіцца ў руінах.

Зноскі

  1. Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. С.160
  2. Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Замкі Латвіі
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Рэзэкнэ