Рэгіна Эзера (лат.: Regīna Ezera, 20 снежня 1930 — 11 чэрвеня 2002) — латышская пісьменніца. Народная пісьменніца Латвійскай ССР (1981). Кавалер Ордэна Трох Зорак IV ступені.
У аповесці «Балада дзятлавага бору» (1968), рамане «Калодзеж» (1972), тэтралогіі «Сама са сваім ветрам» (1982-84) вострыя сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы. Аўтар аповесцей «Водбліск сонца» (1969), «Ноч без месяца» (1971), апавяданняў і інш. На беларускую мову яе асобныя творы пераклаў Міхась Ткачоў.