wd wp Пошук:

Рэгенсбургскае біскупства

Рэгенсбургскае біскупства (ням.: Hochstift Regensburg) — адно з суверэнных тэрытарыяльных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое было ўтворана ў сярэдзіне XIII стагоддзя і існавала да медыятызацыі 1803 года, калі біскупства было ператворана ў архібіскупства.

Гісторыя

Біскупства заснавана архібіскупам зальцбургскім Святым Баніфацыем у 739 годзе. У XIII стагоддзі статус біскупства быў падняты да імперскага з правамі суверэннага княства імперыі.

У пачатку XVI стагоддзя біскуп Ёхан III упэўнена супрацьстаяў пратэстанцкай Рэфармацыі, але ўжо пры яго пераемніку Панкрацы фон Зінцэнгофене пратэстантамі быў разбураны сабор. У другой палове XVI стагоддзя пропаведзь езуітаў, якія заснавалі ў 1589 годзе каледж у Рэгенсбургу, змяніла сітуацыю на карысць каталікоў. Некаторыя прыходы вярнуўся ў каталіцтва ў 1614 годзе. Пазней, Трыццацігадовая вайна прычыніла вялікую шкоду дыяцэзіі. Горад падвергся рабаванню, а духавенства і біскуп рэпрэсіям.

У 1653 годзе была заснавана дыяцэзіяльная семінарыя.

У 1668 годзе з біскупа Альберта Сігізмунда пачалася чарада архірэяў Рэгенсбурга з кіруючай Баварскай дынастыі, якая доўжылася на працягу 95 гадоў.

У 1803 годзе пры ўсеагульнай медыятызацыі біскупства ператворана ў архібіскупства пад кіраваннем князя-біскупа Карла Тэадора Дальберга. У 1810 годзе тэрыторыя архібіскупства адышла да Баварыі.

Вядомыя біскупы

Князі-біскупы

Рэзідэнцыя рэгенсбургскіх біскупаў

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэгенсбург
Катэгорыя·Духоўныя княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі