wd wp Пошук:

Рычард Тэйлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тэйлер.

Рычард Тэйлер (англ.: Richard H. Thaler; нар. 12 верасня 1945 года, Іст-Орындж, штат Нью-Джэрсі) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы за 2017 год.

Біяграфія

Бакалаўр (1967) Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза (Кліўленд), магістр (1970) і доктар філасофіі (1974) Рочэстэрскага ўніверсітэта. Выкладаў у Рочэстэры, Корнелскім і Чыкагскім універсітэтах. Лаўрэат прэміі Самуэльсана (2005).

Вядомы як тэарэтык у галіне фінансавых і эканамічных паводзінаў дзякуючы сумеснай працы з Нобелеўскім лаўрэатам эканамістам-псіхолагам Даніэлем Канеманам; аўтар так званай «тэорыі падштурхоўвання» (Nudge theory, «кіраванага выбару»).

Быў адным з дарадцаў прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Зноскі

  1. http://www.mckinsey.com/insights/public_sector/nudging_the_world_toward_smarter_public_policy_an_interview_with_richard_thaler
  2. Richard Thaler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук