Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[5]; 16 сакавіка 1953 у Нью-Ёрку, ЗША) — актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер, і распрацоўшчык праграм.
У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекту. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння.
Столман — першасны распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай Грамадскай Ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, ск. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU (GNU Compiler Collection), і GNU Debugger.
Пачынаючы з сярэдзіны 1990х, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне, і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.