wd wp Пошук:

Рычард Аркрайт

Сэр Рычард Аркрайт (англ.: Richard Arkwright; 23 снежня 1732, Прэстан — 3 жніўня 1792, Кромфард) — буйны англійскі тэкстыльны прамысловец, вынаходнік, уладальнік шматлікіх патэнтаў у галіне прадзення, бацька Рычарда Аркрайта малодшага. Лічыцца заснавальнікам сучаснай тэкстыльнай прамысловасці.

Біяграфія

Аркрайт быў малодшым з 13 дзяцей у сям’і краўца. Спачатку ён працаваў цырульнікам у Болтане. У 1769 годзе Аркрайт вынайшаў прадзільную машыну «Waterframe» і зарэгістраваў на яе патэнт. Два партнёра прафінансавалі суму, неабходную для падачы заяўкі на патэнт і арганізавалі прамысловае прымяненне прадзільнай машыны. Было адкрыта буйное прадзільнае прадпрыемства ў Кромфардзе, якое выкарыстоўвала як рухавік вадзяныя колы. Нягледзячы на патэнт, прадзільная машына Аркрайта была скапіравана немцам Іаганам Готфрыдам Бругэльманам, што паклала пачатак прамысловай рэвалюцыі на еўрапейскім мацерыку. У 1786 годзе Аркрайт быў узведзены ў рыцары і атрымаў права называцца «сэрам». З 1790 ён перабудаваў свае прадзільныя машыны пад паравыя рухавікі. Акрамя прадзільнай машыны Аркрайт вынайшаў яшчэ некалькі іншых рэвалюцыйных прылад і станкоў, што павысілі эфектыўнасць тэкстыльнай вытворчасці.

Зноскі

  1. 1 2 Richard Arkwright // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Richard Arkwright // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118939580 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прэстане
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1732 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дэрбішыры
Катэгорыя·Памерлі ў Кромфардзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1792 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных