wd wp Пошук:

Рыцар з рукой на грудзях

«Рыцар з рукой на грудзях» — карціна іспанскага мастака Эль Грэка, напісаная ў Таледа каля 1580 года. Найбольш вядомы ў серыі свецкіх партрэтаў невядомых кабальера ў чорным адзенні і белых фрэзах на цёмным фоне[2]. У наш час захоўваецца ў Прада.

Пастава кабальера можа азначаць дачу прысягі, або праяву даверу пры заключэнні дагавора, або высакароднае паходжанне персанажа, або нават тайны ўмоўны сігнал. Залатая шпага і медальён паказваюць на заможнасць і прыналежнасць да вышэйшых слаёў грамадства. Знешняе аблічча персанажа тыповае для двараніна эпохі Залатога веку Іспаніі. Пры рэстаўрацыі карціны высвятлілася, што першапачаткова фон быў не чорны, а светла-шэры, але з часам карціна пацямнела. Багацце адценняў на цёмным адзенні сведчыць пра ўплыў на Эль Грэка венецыянскай школы жывапісу[3].

Раней лічылася, што «Рыцар з рукой на грудзях» з’яўляецца партрэтам Сервантэса[4], але цяпер большасць мастацтвазнаўцаў схіляецца да таго, што на партрэце намаляваны Хуан дэ Сільва-і-Рыбера, трэці маркіз Монтэмаёра і алькальд Таледскага алькасара[5]. Мастацтвазнавец Алекс Бергхарт і мастак Роберт Шрайв дапушчаюць магчымасць таго, што гэта аўтапартрэт мастака[6].

Зноскі

  1. https://www.museodelprado.es/en/the-collection/art-work/the-nobleman-with-his-hand-on-his-chest/9cb73bdf-66e8-4826-a79c-5de2b15a1da6 Праверана 8 снежня 2018.
  2. Carney, Jo Eldridge (2001) Renaissance and Reformation: 1500—1620: a Biographical Dictionary, p. 175. Greenwood Publishing Group
  3. , L. (dir.), Museo del Prado I, Col. «Museos del Mundo», т. 6, Espasa, 2007. ISBN 978-84-674-3809-3
  4. , L. (dir.), Museo del Prado I, Col. «Museos del Mundo», т. 6, Espasa, 2007. ISBN 978-84-674-3809-3, з. 67.
  5. On-line gallery: The Nobleman with his Hand on his Chest
  6. Shrive, Rupert. Face to face with El Greco , The Times (18 лютага 2004). Праверана 9 верасня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны са збораў музея Прада
Катэгорыя·Карціны 1580 года
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны Эль Грэка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных