У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мортэнсен.
Рыхард Стангэ Мортэнсен (дацк.: Richard Strange Mortensen; 23 кастрычніка 1910, Капенгаген — 6 студзеня 1993, Эйбі) — дацкі мастак, адзін з найбуйнейшых мастакоў Даніі XX стагоддзя.
У 1931—1932 гадах вывучаў жывапіс у дацкай Каралеўскай мастацкай акадэміі. У 1937 годзе прыехаў у Парыж, дзе працягваў сваю адукацыю і пазнаёміўся з такой плынню ў жывапісе, як сюррэалізм. У пачатковы перыяд сваёй творчасці, у пачатку 1930-х гадоў, знаходзіўся пад моцным уплывам твораў В. Кандзінскага, якія прываблівалі яго і абстрактнай формай, і іх сюррэалістычным бокам. У 1934 годзе стаў адным з сузаснавальнікаў мастацкай групы «Лініі». Пазней у яго працах з’яўляецца схільнасць да экспрэсіянізму.
Удзельнічаў у шэрагу прэстыжных міжнародных мастацкіх выставак сучаснага мастацтва — documenta I (1955), documenta II (1959), documenta III (1964) — усе ў Каселі. Працы яго выстаўляліся на біенале ў Венецыі (1960). У 1964—1980 гадах — прафесар дацкай Каралеўскай мастацкай акадэміі ў Капенгагене.