wd wp Пошук:

Рымвідас Пятраўскас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятраўскас. Рымвідас Пятраўскас (літ.: Rimvydas Petrauskas; нар. 21 кастрычніка 1972, Вільнюс) — літоўскі гісторык; прафесар (2010), правадзейны член Акадэміі навук Літвы, з 1 красавіка 2020 года рэктар Вільнюскага ўніверсітэта (абраны 22 студзеня 2020 года).

Біяграфія

Скончыў віленскую 44-ю сярэднюю школу (1990). У 1990—1997 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта; магістр гісторыі.

З 1998 года працаваў у Вільнюскім універсітэце на кафедры гісторыі старажытнасці і сярэдявечча. Стажыраваўся ў Базельскім універсітэце, Вольным універсітэце Берліна, Грайфсвальдскім універсітэце, Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, Інстытуце Гердэра ў Марбургу[2]. У 2001 годзе ў Вільнюскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю пра склад і структуру вялікалітоўскай арыстакратыі канца XIV—XV ст. („Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje – XV a.: sudėtis – struktūra – valdžia“).

З 2007 года — загадчык кафедры гісторыі старажытнасці і сярэдявечча гістарычнага факультэта ВУ; прафесар (2010). З 2012 па 2020 год — дэкан гістарычнага факультэта ВУ. Быў членам Савета па навуцы Літвы (2008—2013) і іншых экспертных органаў. З 2012 года член міжнароднай гістарычнай камісіі па даследаванні Нямецкага ордэна („Internationale Historische Kommission zur Erforschung des Deutschen Ordens“). З 2013 года член Навуковага таварыства ў Торуні („Towarzystwo Naukowe w Toruniu“. Член рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў і серыяльных выданняў „Lietuvos istorijos metraštis“ (з 2006), „Istorijos šaltinių tyrimai“ (з 2008), „Ukraina Lithuanica: студiї з iсторiї Великого князiства Литовського“ (з 2009), „Lietuvos istorijos studijos“ (з 2013), „Rocznik Lituanistyczny“ (з 2015), „Studies in modern and contemporary history“ (з 2014), „Studia Źródłoznawcze. Commentationes“ (з 2016). Старшыня рэдакцыйнай калегіі серыі „Fontes et studia historiae universitatis Vilnensis“ (з 2015).

У студзені 2020 года абраны 86-м рэктарам Вільнюскага ўніверсітэта; прыняў абавязкі 1 красавіка 2020 года, у 441-ю гадавіну заснавання ўніверсітэта[3].

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых зацікаўленняў — палітычная і сацыяльная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (XIII—XVI ст.) і рэцэпцыя сучасным грамадствам Сярэднявечча. Аўтар навуковых артыкулаў на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, рускай мовах; падрыхтаваў да публікацыі і апублікаваў некалькі крыніц.

Працы

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 24 кастрычніка 2020.
  2. LMA
  3. Profesorius Rimvydas Petrauskas pradeda eiti Vilniaus universiteto rektoriaus pareigas(літ.) . Vilniaus universitetas (1 красавіка 2020). Праверана 14 ліпеня 2020.
  4. Nadanie orderów i odznaczeń(польск.) . Wolters Kluwer (25 красавіка 2019). Праверана 14 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэктары Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Гісторыкі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе