wd wp Пошук:

Рыльскі манастыр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рыльскі манастыр, значэнні.

Ры́льскі манастыр (балг.: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Балгарыі, у гарах Рыла. Заснаваны ў 927941 гг. манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім.

У 14 ст. ў перыяд росквіту манастыра ўзведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненнем манументальнай архітэктуры эпохі т.зв. балгарскага адраджэння. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтр балгарскай адукацыі і культуры. У часы турэцкага нашэсця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 года, адноўлены ў 19341960 гг.

Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы утвараюць замкнёны 5-вугольны ў плане маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, каланадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных роспісаў), царква святога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павел) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр’еры захаваліся роспісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музеі манастыра — багаты збор сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Рыльскі манастыр уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара