wd wp Пошук:

Рыгор Яўсеевіч Рохкін

Рыгор Яўсеевіч Рохкін (1891, г. Ваўкавыск — 10 верасня 1937) — гісторык, грамадазнаўца.

Біяграфія

Служыў рэктарам Усеўкраінскага інстытута марксізму. Адначасова чытаў лекцыі па ўсеагульнай гісторыі на працоўным факультэце пры Харкаўскім тэхналагічным інстытуце і Камуністычным універсітэце ў 1923 годзе. Сапраўдны член катэдры гісторыі еўрапейскай культуры пры Украінскім інстытуце марксізму (1927). Затым працаваў у Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.

У 1931 годзе выключаны з ВКП (б), пазбавіўся працы ў Інстытуце чырвонай прафесуры, перайшоў на службу ў Аб’яднанне дзяржаўных кніжна-часопісных выдавецтваў. Быў паплечнікам Яна Стэна, разам з ім ўступіў у «Саюз марксістаў-ленінцаў» — апазіцыйную групу членаў кіраўніцтва ВКП (б), незадаволенай палітычным курсам Сталіна. Група была створана 21 жніўня 1932 года на сустрэчы на прыватнай кватэры ў Галаўно (Падмаскоўе). Ключавую ролю ў стварэнні «Саюза» сыграў Марцемьян Рюцін, таму «Саюз» таксама вядомы пад не зусім дакладным назвай «гурт Рюціна».

14 верасня ў АДПУ паступіў данос. 23 верасні 1932 года быў арыштаваны. Па пастанове Калегіі АДПУ ад 11 кастрычніцка 1932 года заключаны ў ППЛ на 5 гадоў. Утрымліваўся ў Ухцінска-Пячорскім папраўча-працоўным лагеры. Загадваў навучальнай часткай прафтэхкурсаў пры Упраўленні Варкуцінскага рудніка. Паўторна быў арыштаваны 28 сакавіка, асуджаны 10 верасня 1937 года па абвінавачванні ва ўдзеле ў антысавецкай тэрарэстычнай арганізацыі і ў той жа дзень расстраляны.

Пахаваны ў Маскве на Данскім могілках у магіле № 1. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда СССР па прысуду 1932 года за адсутнасцю складу злачынстваў 8 чэрвеня 1988 года, і па прысуду 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 чэрвеня 1988 года[1].

Зноскі

  1. У 1891 годзе ў Ваўкавыску нарадзіўся гісторык, грамадазнаўца Грыгорый Яўсеевіч Рохкін
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў