wd wp Пошук:

Рыгор Якаўлевіч Перэльман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перэльман. Рыгор Якаўлевіч Перэльман (н. 13 чэрвеня 1966, Ленінград, СССР) — выдатны расійскі матэматык, першым даказаў гіпотэзу Пуанкарэ.

Біяграфія

Рыгор Перэльман нарадзіўся 13 чэрвеня 1966 года ў Ленінградзе ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька быў інжынерам-электрыкам, у 1993 годзе перасяліўся ў Ізраіль. Маці засталася ў Санкт-Пецярбургу, працавала настаўнікам матэматыкі ў ПТВ. Менавіта маці, якая грала на скрыпцы, прышчапіла будучаму матэматыку любоў да класічнай музыкі.

У цяперашні час больш не цікавіцца матэматыкай, беспрацоўны, жыве ў адной кватэры разам з маці.

Навуковы ўклад

У 2002 годзе Перэльман упершыню апублікаваў сваю наватарскую працу, прысвечаную рашэнню аднаго з прыватных выпадкаў гіпотэзы геаметрызацыі Уільяма Тэрстана, з якой выцякае справядлівасць вядомай гіпотэзы Пуанкарэ, сфармуляванай французскім матэматыкам, фізікам і філосафам Анры Пуанкарэ ў 1904 годзе. Апісаны навукоўцам метад вывучэння патоку Рычы атрымаў назву тэорыі Гамільтана-Перэльмана.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. People by Last Names: P — 2002.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136216218 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. О причинах ухода Г. Перельмана из ПОМИ
  6. Биография Григория Перельмана. РИА Новости
  7. J.J. O’Connor and E.F. Robertson. Grigori Yakovlevich Perelman. MacTutor Праверана 10 жніўня 2022.
  8. J. Lublinski. Der weiße Rabe. Deutschlandfunk Праверана 19 снежня 2020.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Матэматыкі Расіі
Катэгорыя·Геометры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»