wd wp Пошук:

Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фомчанка.

Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка (5 верасня 1922, в. Рэкатка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці — 2 чэрвеня 1986, г. Горкі, Магілёўскай вобласці, Беларусь) — заслужаны ўрач БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Уладзіміра Пятровіча Фомчанкі, які яшчэ да рэвалюцыі 1917 года пачаў працаваць настаўнікам у школах Горацкага павета. У час Вялікай Айчыннай вайны ён узначаліў мясцовае падполле, быў арыштаваны фашыстамі і прысуджаны да расстрэлу, але яму ўдалося цудам выратавацца [1]. Потым ваяваў у партызанскім атрадзе «Звязда». Трое яго сыноў — Уладзімір, Рыгор і Віктар — таксама адважна змагаліся з фашыстамі. Першы прайшоў усю вайну і скончыў яе ў званні палкоўніка, два другіх сына змагаліся разам з бацькам у падполлі і партызанскім атрадзе.

Пасля вайны Уладзімір Пятровіч працаваў загадчыкам Горацкага РАНА, дырэктарам Панкратаўскай сярэдняй школы. У 1951 годзе стаў заслужаным настаўнікам БССР [2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны

Перад самай акупацыяй Горак Рыгор Фомчанка атрымаў позву з гарадскога ваенкамата і на коннай фурманцы паехаў з Рэкаткі ў Горкі. З ім паехаў і брат Віктар, хоць было яму ўсяго 16 гадоў. Але яны не паспелі: ваенкамат ужо быў эвакуіраваны, а Горкі захапілі немцы. Прыйшлося вяртацца дадому і на месцы змагацца з ворагам.

Рыгор спачатку быў сувязным у антыфашысцкім падполлі. А з 11 верасня 1942 года стаў партызанам брыгады «Звязда», якой камандавалі М.Кітаеў, а потым Д.Войстраў. Пра тое, як ён адважна ваяваў, сведчыць узнагародны ліст, апублікаваны на сайце «Партизаны Беларуси». З яго відаць, што ўжо праз дзесяць дзён пасля прыходу ў партызанскі атрад, Рыгор удзельнічаў у баі, які адбыўся каля вёскі Добрая Горацкага раёна, а затым прарываўся з баямі, калі фашысты спрабавалі акружыць партызан у Рэкацкім лесе.

На працягу 1943 года ён неаднаразова ўдзельнічаў у баях, а таксама хадзіў на заданні — падрываў нямецкія чыгуначныя саставы, псаваў тэлеграфныя лініі. Як відаць з узнагароднага ліста, камандзір партызанскага атрада Д.Вайстроў прадставіў яго да ўзнагароджання ордэнам «Чырвонай Зоркі» [3].

У канцы 1943 года партызаны злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі і Рыгора ўзялі ў разведку. Як сведчыць інфармацыя сайта Міністэрства абароны Расіі «Память народа», служыў ён у 790-ым артылерыйскім палку 250-ай стралковай дывізіі. З ёй дайшоў да Берліна. Служыў у войску яшчэ амаль год і быў дэмабілізаваны 10 красавіка 1946 года [4]. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і двума ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Берліна», «За ўзяцце Кёнігсберга», «Партызану Айчыннай вайны», юбілейнымі медалямі. Адзін ордэн «Чырвонай Зоркі» знайшоў героя толькі ў 1948 годзе.

У пасляванны час

Пасля дэмабілізацыі паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953 годзе пасля сканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў родны Горацкі раён [5].

Працаваў кароткі час спачатку лекарам у Горках, а затым да 1986 года галоўным урачом амбулаторыі Горацкага ільнозавода.

Улічваючы шматгадовую плённую працу Рыгора Уладзіміравіча Фомчанкі ў сістэме аховы здароўя, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР у 1981 годзе прысвоіў яму званне Заслужанага ўрача БССР.

Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка памёр 2 чэрвеня 1986 года.

Прызнане

Узнагароды

Памяць

Яго біяграфія змешчаны ў кнізе «Памяць. Горацкі раён» (Горкі: 1996), зборніку «Книга Памяти медикам Могилёвщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн» (Могилев: 2007).Узнагароды знаходзяцца ў фондзе Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Зноскі

  1. Асмалоўскі, А. В. Моцныя духам / А. Асмалоўскі // Народная асвета. — 1983. — № 12. — С. 6-8.
  2. Детликович, П. Фомченко — семья партизанка : [о Владимире Петровиче Фомченко и его сыновьях — Григорие и Викторе Фомченко] / Петр Детликович // Огни над Проней : Горки в лицах / Петр Детликович. — Минск : 2012. — С.81-88
  3. Фомченко Григорий Владимирович. Сайт «Партизаны Беларуси»// https://partizany.by/partisans/114700/
  4. Сайт «Память народа» 1941—1945.Фомченко Григорий Владимирович.https://pamyat-naroda.ru/
  5. Фомченко Григорий Владимирович // Книга Памяти медикам Могилtвщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн / авторы составители А. М. Меженный [и др.]. — Могилев: 2007. — С. 260.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Горках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі