wd wp Пошук:

Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок

Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок (нар. 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна) — беларускі паэт, дырэктар саўгаса, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015), сябра Беларускага аграпрамысловага Саюза.

Біяграфія

Пасля заканчэння школы паступіў у Смілавіцкі зааветэрынарны тэхнікум, адкуль быў прызваны ў армію. Служыў на Балтыйскім флоце. Пасля службы паступіў на зааінжынерны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, які скончыў у 1974 годзе. Працаваў галоўным заатэхнікам, а праз 14 год узначаліў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Камуніст» Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала высакорэнтабельной, вырасла ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых, высокія надоі і прыбаўленне жывёлы. У гаспадарке больш за дзесяць пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі». Цэнтральная сядзіба — аграгарадок Зашыр’е некалькі разоў прызнаваўся лепшым у рэспубліцы. Его імя уключага ў 2012 годзе ў “Большую Международную энциклопедию «Лучшие люди».Пісьменнік Ліпскі Уладзімір прысвяціў яму кнігу:“Рыгор Бабчанок: жыццё і служэнне зямлі”(Мн.: 2017).

Літаратурная творчасць

Першыя вершы былі надрукаваны ў студэнцкай газете «Советский студент» Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2012 годзе з’явіўся першы вершаваны зборнік пад назвай «Асалода» ў які ўвайшлі самыя адмысловыя вершы пра зямлю і тых людзей, што на ёй шчыруе, пра хараство роднага краю і мілых сэрцу палескіх лясоў і палёў. У 2014 годзе з’явіўся новы вершаваны зборнік «Вяртанне». Яго вершы друкаваліся ў «Сельской газете», зборніках вершаў народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас» Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі “Акадэмічны вянок (вып. 5 і 6). Піша на беларускай і рускай мовах.

Узнагароды

Творы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы