wd wp Пошук:

Рыгор Рыгоравіч Будзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будзько. Рыгор Рыгоравіч Будзько (нар. 4 красавіка 1933, в. Арэпічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1957 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1957 года працаваў у Гродзенскім аблпраекце, з 1961 у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1979 галоўны архітэктар інстытута «Брэстсельбудпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў г. Брэст.

Творчасць

Дом Саветаў (гарвыканкам)
Галоўны корпус педагагічнага інстытута

Асноўныя работы: будынкі праектнага інстытута «Меліявадгас» у Пінску (1968)[1], забудова цэнтральнай сядзібы саўгаса «Мухавецкі» Брэсцкага раёна (1969), жылы дом па вул. Маскоўскай (1966), ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (1979)[2], праект мікрараёна Усход 3 (1978, усе ў сааўт.), галоўны корпус педагагічнага інстытута (1981) у Брэсце; Дом праектных інстытутаў (1969) і Дом Саветаў[d] (1974) у Пінску; праект і забудова пас. Астрамечава, цэнтральнай сядзібы калгасаў «Памяць Ільіча» Брэсцкага (1980[3]/19811984[1]) і «Белавежскі» Камянецкага раёнаў (1981, абодва ў сааўт.).

Біяграфія

Узнагароджаны Ганаровай граматай (1979) і Граматай (1985) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Будько Григорий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
  3. Будзько Рыгор Рыгоравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта