Рыгор Прохаравіч Жулега (1 студзеня 1921, Гомельская вобласць — 22 чэрвеня 1973, Калінінградская вобласць) — памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 35-га гвардзейскага стралковага палка, гвардыі старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Нарадзіўся 1 студзеня 1921 года ў вёсцы Старая Дуброва Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Працаваў слесарам на заводзе. У арміі з 1940 года.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Мурманска і Петсама-Кіркенескай аперацыі(руск.) бел..
Памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 35-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі старшы сяржант Г. П. Жулега 11 чэрвеня 1944 года ў раёне возера Чапр на чале групы захопу, прайшоўшы складаную сістэму абароны праціўніка, пракраўся ў траншэю, забіў 4 праціўнікаў і аднаго ўзяў у якасці «языка», які даў каштоўныя звесткі. 18 чэрвеня 1944 года загадам № 022 па 10-й гвардзейскай стралковай дывізіі узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
8 кастрычніка 1944 года каля населенага пункта Луостары Р. П. Жулега з байцамі адбіў контратаку варожай групы, якая спрабавала захапіць штаб палка, дзе знаходзіўся Баявы Сцяг часткі, збярог мост ад выбуху. 14 кастрычніка 1944 гады Р. П. Жулега з групай разведчыкаў пракраўся ў тыл праціўніка ў 4 кіламетрах паўднёва-захад ад горада Петсама, падарваў аўтамашыну з гітлераўцамі, траіх паланіў. 24 лістапада 1944 года загадам № 0306 па 14-й арміі узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Са студзеня 1945 года ваяваў на 2-м Беларускім фронце. Удзельнічаў ва Усходне-Памеранскай(руск.) бел. і Берлінскай аперацыях. 6 сакавіка 1945 года каля населенага пункта Бесвітц на чале 15 разведчыкаў пранік у размяшчэнне ворага, знішчыў кулямёт і 6 праціўнікаў, захапіў чатырох «языкоў». 7 сакавіка 1945 года з групай з 9 чалавек уварваўся на чыгуначную станцыю Пільн і гранатамі падбіў 2 бронемашыны ворага, а таксама зьнішчыў 22 фашыста і захапіў двух «языкоў».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года старэйшы сяржант Жулега Рыгор Прохаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
З 1946 года ў запасе. У 1955 годзе скончыў Магілёўскую сярэднюю сельскагаспадарчую школу па падрыхтоўцы старшыняў калгасаў. Быў аграномам, затым загадчыкам жывёлагадоўчай фермы калгаса Праўдзінскга раёна Калінінградскай вобласці. Жыў у пасёлку Крылова Праўдзінская раёна Калінінградскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 1973 года.
Григорий Прохорович Жулега на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (18):