wd wp Пошук:

Рыгор Мікалаевіч Мігай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мігай. Рыгор Мікалаевіч Мігай (нар. 2 мая 1927, в. Глухавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 6 чэрвеня 2007) — беларускі спецыяліст рачнога транспарту, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

У галодны час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў сям’і выжыць, падлеткам выконваў цяжкую фізічную работу. У 1944 годзе застаўся сіратой. Па накіраванні камсамола паступіў на вучобу ў школу фабрычна-завадскога навучання пры Чарнобыльскім суднарамонтным заводзе (Украінская ССР).

Пасля заканчэння вучобы (1945) працаваў на Чарнобыльскім суднарамонтным заводзе, качагарам на розных суднах. У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Днепра-Двінскім (з 1952 года Верхнядняпроўскае) рачным параходстве. Качагарам хадзіў на параходах «Орёл» і «Нева». Без адрыву ад вытворчасці скончыў курсы механікаў, Маскоўскі завочны тэхнікум рачнога транспарту (1955).

У 1955—1962 гадах працаваў механікам на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе (да 1961 года — рамонтна-эксплуатацыйная база). У 1962—1967 гадах — у Верхнедняпроўскім рачным параходстве. У 1967 годзе вярнуўся ў Пінск на суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, працаваў старшым механікам, капітанам-механікам.

Удзельнічаў у работах па мадэрнізацыі параходаў і цеплаходаў, пераводзе суднаў з цвёрдага да вадкае паліва. З сярэдзіны 1950-х гадах пачаў выходзіць у рэйсы механікам рачных буксіраў. Паспяхова здаў экзамены на права ваджэння суднаў і з 1962 года працягваў працаваць капітанам-механікам буксірнага цеплахода.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 верасня 1966 года за поспехі ў працы, унясенне вялікага ўкладу ў асваенне новага метаду перавозкі грузаў з дапамогай буксірных цеплаходаў прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп и Молот».

У 1968 годзе імя Р. М. Мігаябыло занесена ў Кнігу народнай славы г. Пінска. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (1967), уваходзіў у склад Пінскага гаркама КПБ (1968—1985), партбюро завода. Некаторы час быў сакратаром партарганізацыі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»