wd wp Пошук:

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў (4 лютага 1899, сяло Васільеўка Арэнбургскай вобласці — 17 снежня 1961) — камандзір савецкага дыверсійна-разведвальнага атрада ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

З верасня 1941 узначальваў атрад асобага прызначэння на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Партызанскі атрад пад яго камандаваннем прайшоў 600 км па тылах ворага ў паўднёвых раёнах Баларусі, ладзіў дыверсіі, падрываў камунікацыі праціўніка. З мая 1943 камандаваў дыверсійна-разведвальнай групай, якая дзейнічала ў раёне Брэста, Баранавічаў, Ваўкавыска, а затым на тэрыторыі Польшчы і Чэхаславакіі. Стварыў цэнтралізаваную разгалінаваную сетку партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі.

З 1946 — на партыйнай і дзяржаўнай рабоце, палкоўнік у адстаўцы. Загінуў у 1961, пахаваны на Навадзевічых могілках.

Гл. таксама: Антон Пятровіч Брынскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза