wd wp Пошук:

Рыгор Васілевіч Шкраба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шкраба. Рыгор Васілевіч Шкраба (нар. 17 сакавіка 1919 г., вёска Краснадворцы, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 25 чэрвеня 1997) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. Там паступіў на трэці курс педінстытута. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе Свярдлоўскай вобласці. У 1944 г. аднавіў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1946). Заняткі спалучаў з працай — быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Звязда». З 1946 па 1957 гг. быў літсупрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказнага сакратара, загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва». З 1957 г. — у рэдакцыі часопіса «Полымя», працаваў літсупрацоўнікам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства.

Творчасць

Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 г. (часопіс «Савецкая школа», рэспубліканскія газеты). З 1945 г. стала выступае з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У суаўтарстве з І. Шкрабай выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).

Выступаў у друку па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 класа (да 1990 г. — 14 выданняў) і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 класа (да 1989 г. — 12 выданняў). На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 г. за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Суаўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 класа (да 1990 г. — 8 выданняў).

Прызнанне

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне