wd wp Пошук:

Рыгор Атабальдавіч Глазер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глазер. Рыгор Атабальдавіч Глазер (1842 — ?) — інжынер-архітэктар[1].

Біяграфія

Сям’я і дзяцінства

Нарадзіўся ў 1842 годзе ў сям’і абрусеўшых немцаў інжынера-палкоўніка Атабальда Андрэевіча Глазера, начальніка Жытомірскай тэлеграфнай акругі, і яго жонкі Надзеі Рыгораўны, народжанай Зомер[2]. Меў прынамсі двух братоў, Мікалая і Аляксандра, і дзвюх сясцёр. Мужам сястры Лізаветы быў інжынер шляхоў зносін Сяргей Канстанцінавіч Лямін. Сястра Алена разам з мужам Аляксандрам Максімавічам Кірыенка-Валошыным сталі бацькамі паэта Максімільяна Валошына[1].

Прафесійная дзейнасць

Пасля заканчэння курса ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з чынам калежскага сакратара ў 1863 годзе, вызначыўся на службу архітэктарскім памочнікам у будаўнічае аддзяленне валынскага губернскага праўлення, дзе праслужыў да 1870 года і выйшаў у адстаўку[1].

Праз шэсць гадоў паступіў зноў на службу малодшым архітэктарам ліфляндскага губернскага праўлення[1]. У наступным годзе прызначаны малодшым інжынерам у Калугу. Адсюль перавёўся ў Арол малодшым архітэктарам, але ў 1881 годзе па хваробе звольнены ў адстаўку[1].

У 1894[3]-99 гадах згаданы малодшым архітэктарам мінскага губернскага будаўнічага аддзялення.

Юбілейны зборнік звестак аб дзейнасці былых выхаванцаў Інстытута грамадзянскіх інжынераў (Будаўнічага вучылішча) кажа, што Р. Глазер памёр каля 1881 года, але гэтыя звесткі не пацверджваюцца іншымі крыніцамі. Р. Глазер пражыў яшчэ амаль 10 гадоў і памёр каля 1900 года[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 83
  2. Пинаев Сергей Михайлович. Максимилиан Волошин, или себя забывший бог (руск.)
  3. Памятная книжка Минской губернии на 1894 год. С. 2 (руск.)
  4. СЕРГЕЙ ПИНАЕВ — МАКСИМИЛИАН ВОЛОШИН, ИЛИ СЕБЯ ЗАБЫВШИЙ БОГ (апісваюцца падзеі 5 кастрычніка 1898 года з удзелам Р. Глазера) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архітэктары Латвіі
Катэгорыя·Архітэктары Калугі
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі