У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў.
Рыгор Арцёмавіч Васільеў (5 снежня 1885, г. Жлобін — 23 снежня 1976) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Забайкаллі[1].
Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат у Верхнеудзінску, адзін са стваральнікаў рэвалюцыйнага ваеннага саюза. Двойчы арыштаваны ў 1906 і 1907 гадах, на 3 гады заключаны ў акатуйскую турму. З 1911 года ў ссылцы ў Якуцку. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на гаспадарчай рабоце ў Гомелі[1].
У гады Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1922 года працаваў на чыгуначным транспарце ў Беларусі, з 1928 года кіраўнік па забеспячэнні будаўніцтва чыгуначнай магістралі Турксіб(руск.) бел.[1].
З 1935 года працаваў у інстытуце Трансцехпраект Міністэрства шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (Улан-Удэ, 1968)[1][2].