wd wp Пошук:

Рыгор Арцёмавіч Васільеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў.

Рыгор Арцёмавіч Васільеў (5 снежня 1885, г. Жлобін — 23 снежня 1976) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Забайкаллі[1].

Біяграфія

Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат у Верхнеудзінску, адзін са стваральнікаў рэвалюцыйнага ваеннага саюза. Двойчы арыштаваны ў 1906 і 1907 гадах, на 3 гады заключаны ў акатуйскую турму. З 1911 года ў ссылцы ў Якуцку. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на гаспадарчай рабоце ў Гомелі[1].

У гады Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1922 года працаваў на чыгуначным транспарце ў Беларусі, з 1928 года кіраўнік па забеспячэнні будаўніцтва чыгуначнай магістралі Турксіб(руск.) бел.[1].

З 1935 года працаваў у інстытуце Трансцехпраект Міністэрства шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (Улан-Удэ, 1968)[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Васильев Григорий Артемьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  2. Из революционного прошлого: воспоминания
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»