У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацёмкін.
Найяснейшы князь(руск.) бел.[3] (з 1776) Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін (руск.: Григо́рий Алекса́ндрович Потёмкин; 13 верасня 1739, сяло Чыжова, непадалёк ад Смаленска — 5 кастрычніка 1791, ля сяла Пырліцэ(руск.) бел. (цяпер Малдова) па шляху з Ясаў у Мікалаеў) — рускі дзяржаўны дзеяч, які кіраваў далучэннем да Расійскай імперыі і першапачатковым уладкаваннем Наваросіі, дзе валодаў каласальнымі зямельнымі надзеламі і заснаваў шэраг гарадоў, уключаючы сучасныя абласныя цэнтры Дніпро (1776), Херсон (1778) і Мікалаеў (1789). Узвысіўся як фаварыт, а з 8 чэрвеня 1774 года, па непацверджаных дадзеных, марганатычны(руск.) бел. муж Кацярыны II[4]. Першы гаспадар Таўрыйскага палаца ў Пецярбургу.
У 1781—1787 гадах ён быў уладальнікам сядзібы ў Дубровіцах каля Падольска, дзе знаходзіцца Знаменская царква, вядомая сваёй унікальнай архітэктурай у стылі барока.