wd wp Пошук:

Рыгор Іванавіч Назараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назараў. Рыгор Іванавіч Назараў (6 снежня 1932, в. Хмелеўка, Травіцкі раён, Астраханская вобласць22 чэрвеня 1990) — беларускі стаматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сялян. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Іркуцкім медыцынскім інстытуце (1952—1957), скончыў з адзнакай стаматалагічны факультэт. Працаваў стаматолагам у паліклініках Краснаярска (1957—1963). У 1963—1966 гг. вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага стаматалагічнага інстытута, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асаблівасці артапедычнага лячэння хворых пасля прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін сківічна-тварнай вобласці» ў 1966 г. Асістэнт (1966), загадчык курсам артапедычнай стаматалогіі Чыцінскага медінстытута (1966—1968), старшы навуковы супрацоўнік НДІ МР АМН СССР у горадзе Обнінску (1968—1974), вучоны сакратар (1974—1976), кіраўнік лабараторыі (1976—1977) таго ж інстытута.

У 1975 г. — абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Змены зубоў і сківіц пасля дзеянні тэрапеўтычных доз мясцовага фракцыянаванага гама-апраменьвання», у 1981 г. зацверджаны ў званні прафесара. З 1977 па 1990 гг. загадваў кафедрай артапедычнай стаматалогіі БелДІУУ.

Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Аўтар і сааўтар больш за 87 навуковых публікацый, 2 вынаходстваў, 32 рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астраханскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Стаматолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе