wd wp Пошук:

Рыа-Сан-Хуан

Сан-Хуан (ісп.: Río San Juan) — дэпартамент у Нікарагуа.

Дэпартамент Сан-Хуан знаходзіцца на крайнім поўдні Нікарагуа і названы па імі ракі Сан-Хуан, даўжынёй у 200 кіламетраў, што цячэ з возера Нікарагуа ля галоўнага горада дэпартамента Сан-Карлас, і ўпадае ў Карыбскае мора ля горада Сан-Хуан-дэль-Нортэ. У паўднёвай частцы дэпартамента таксама праходзіць дзяржаўная мяжа Нікарагуа і Коста-Рыкі. На паўночным захадзе дэпартамент ляжыць ля возера Нікарагуа і ў яго склад уваходзяць таксама 36 астравоў архіпелага Салентынамэ. Ва ўсходняй частцы дэпартамента Сан-Хуан размешчаны вялікі прыродны запаведнік Біярэзерват Індыа-Маіз (Reserva Biológica Indio-Maíz).

Плошча дэпартамента Сан-Хуан складае 7.473 км ². Колькасць насельніцтва - 98.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва - 13 чал./км ². 70% ад агульнай колькасці жыхароў занятыя ў сельскай гаспадарцы; вырошчваецца пераважна рыс, маіс і бабы. Найбольш буйныя гарады дэпартамента - яго цэнтр Сан-Карлас і Сан-Мігеліта.

У адміністрацыйным плане дэпартамент Сан-Хуан падзяляецца на 6 муніцыпій:

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпартаменты Нікарагуа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum