Руча́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ручай.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каўшэлеўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 27 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Більдзюгскага (12 населеных пунктаў: Бардзенцы, Барсучына, Забор’е, Запруддзе, Кадрышкі, Каты, Каўшэлева, Малінова, Пілаты, Праўдзінская, Рэчкі, Сынадворцы) і Германавіцкага (11 населеных пунктаў: Азета, Грыгараўшчына, Гуркі, Зачысцікі, Мікалаёва, Папкі, Радзькі, Ручай, Саварына, Шкялі, Якубова) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.