wd wp Пошук:

Руф Фест Авіен

Не блытаць з Фест, гісторык. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фест. Запыт «Авіен» перанакіроўваецца сюды; пра консула V стагоддзя гл. Генадзій Авіен. Пастумій Руф Фест Авіен (лац.: Postumius Festus Avienus) — старажытнарымскі паэт, пісьменнік і перакладчык[5] другой паловы IV стагоддзя, родам з Вальсіній (Этрурыя). Прадстаўнік патомнай сенацкай арыстакратыі, праконсул Ахаі і Афрыкі (гады невядомыя).

Заваяваў вядомасць сваім асцярожным стаўленнем да язычніцкай культурнай спадчыны[5].

Мяркуючы па захаваных працах, да гучна дэбатаваных яго сучаснікамі рэлігійных пытанняў Авіен быў зусім абыякавы, хоць сам прытрымліваўся язычніцтва. Акрамя цяпер страчаных твораў, яму належаў перыфраз «Φαινόμενα» Арата, і два вершаваныя перыплы, з якіх «Descriptio orbis terrae» змешчаны ў перыфразе геаграфічнага верша Дзіянісія Перыэгета лацінскімі гекзаметрамі, a «Ora maritima», якая напісана ямбамі і дайшла да нас толькі ва ўрыўках, утрымлівае каштоўны матэрыял, запазычаны са старажытных крыніц, хоць і скажоны пазнейшымі даданнямі.

Вядомыя яго працы «Пра нябесныя з’явы» і «Апісанне марскога ўзбярэжжа» (ад Брэтані (Альбіёна) да Понта Эўксінскага), таксама захавалася 700 радкоў пра атлантычнае ўзбярэжжа Галіі і Іспаніі[6].

Жонку Феста клікалі Плацыдзія, яны мелі некалькі дзяцей, у тым ліку сына па імі Плацыдзій. Сярод продкаў Феста быў Гай Музоній Руф — стоік эпохі Нерона і Веспасіяна.

У яго гонар названы астэроід.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Aviénus // AlKindi
  3. Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 190. — ISBN 978-2-221-06888-5
  4. Corpus Corporum Праверана 17 лютага 2021.
  5. 1 2 Античный мир. Сост. М. И. Умнов. М.: Олимп, АСТ, 2000
  6. И. А. Лисовый, К. А. Ревяко. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001

Літаратура

Тэксты і пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Вітэрба
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 375 годзе
Катэгорыя·Паэты Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты IV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 305 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта