wd wp Пошук:

Рут Крафт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крафт.

Рут Крафт (ням.: Ruth Kraft; сапраўднае імя — Рут Бусеніус; 3 лютага 1920, Шыльдаў — 8 ліпеня 2015, Берлін) — нямецкая пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і бізнэсоўца ў прускай правінцыі Саксонія (сёння Вольная дзяржава Саксонія). Яе бабуля і дзядуля, а потым і бацькі кіравалі крамай. Два гады вучылася ў ліцэі імя Катарыны фон Бора, скончыла камерцыйнае вучылішча, працавала бухгалтарам. У 1938 годзе яна ўступіла ў НСДАП.

З 1 сакавіка 1940 г. працавала ў аддзеле аэрадынамікі Даследчага цэнтра палігона Пенемюндэ. У 1943 годзе яна стала грамадзянскім супрацоўнікам камандавання Штэцінскай ваеннай акругі. З прасоўваннем Усходняга фронту пераехала на захад Германіі — у Рэндсбург.

Пасля заканчэння вайны Рут Крафт вярнулася дадому, пачала пісаць, працавала на маладзёжным радыё Лейпцыгскага вяшчання «Mitteldeutscher Rundfunk» з вясны 1946 года. Тут яна напіала першыя літаратурныя творы для моладзі. З 1946 па 1953 гады была выпушчана серыя дзіцячых кніг.

Рут Крафт выйшла замуж за радыёрэжысёра і акцёра Ганса Бусэніуса ў 1949 г., з якім у яе нарадзіліся сын Рэнэ ў 1951 г. і дачка Інес у 1955 г. Пасля яго прызначэння лектарам па драматургіі DEFA сям’я пераехала ў Патсдам-Бабельсберг у 1953 годзе. Яна таксама мела дом для адпачынку ў Арэншупе. Пазней яна жыла ў Цёўтэне больш за 40 гадоў да 2008 года.

Спадчына Крафта ўключае раманы, кнігі для дзяцей і моладзі, сцэнарыі і радыёспектаклі.

На беларускую мову яе раман «Востраў без маяка» пераклаў Уладзімір Антонавіч Папковіч.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121872823 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменніцы Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта