wd wp Пошук:

Руслан Хасінавіч Болаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Болаў (нар. 7 мая 1994, Нальчык) — расійскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Акжэтпес» з Какшэтаў.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Нальчыку і пачынаў займацца футболам у мясцовай школе. З 2010 года выступаў за моладзевую каманду нальчыкскага «Спартака». 17 ліпеня 2011 года ў кубкавым матчы з уладзімірскім «Тарпеда» дэбютаваў у асноўнай камандзе, а 18 сакавіка 2012 года ў матчы з самарскімі «Крыламі Саветаў» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з «Краснадар», дзе выступаў за рэзервовую і другую каманды. У лютым 2014 года на правах арэнды вярнуўся ў нальчыкскі «Спартак», а ў сезоне 2014/15, пасля таго як «Спартак» зняўся з Першынства ФНЛ, быў арандаваны астраханскім «Валгаром», дзе правёў два гады. Сезон 2016/17 правёў у варонежскім «Факеле», а ў сезоне 2017/18 разам з курскім «Авангардам» дайшоў да фіналу Кубка Расіі. У ліпені 2018 года, канчаткова пакінуўшы «Краснадар», стаў іграком клуба «Хімкі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Стаў асноўным нападнікам гомельскага клуба, з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне 2019, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У лютым 2020 года далучыўся да ўзбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана[4], а ў сакавіку 2021 года перайшоў у «Акжэтпес» з Першай лігі Казахстана.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Расіі.

Зноскі

  1. Ruslan Bolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Гомель” подписал российского нападающего
  3. 14 футболистов покинули “Гомель”
  4. Экс-футболист “Гомеля” Болов перешел в узбекский “Новбахор”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Нальчык
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Краснадар
Катэгорыя·Ігракі ФК Наўбахор
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі-М
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нальчыку
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжэтпес
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Авангард Курск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Факел Варонеж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Краснадар-2
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Валгар Астрахань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных