У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панамароў. Руслан Алегавіч Панамароў (нар. 11 кастрычніка 1983, Горлаўка) — украінскі шахматыст, чэмпіён свету ФІДЭ (2002—2003). Заслужаны майстар спорту Украіны.
У 1998 годзе стаў самым маладым у свеце гросмайстрам. У 2002 годзе стаў самым юным чэмпіёнам свету па шахматах (па версіі ФІДЭ). Чэмпіён XXXVI і XXXIX Шахматнай Алімпіяды ў складзе зборнай Украіны.
Вучыўся гульні ў шахматы у Краматорску, дзе правёў сваё дзяцінства і юнацтва. Віцэ-чэмпіён Еўропы сярод мужчын 2001. У 2002 годзе заняў 2-е месца на міжнародным турніры ў Лінарэсе. Двухразовы фіналіст Кубка свету ФІДЭ 2005, 2009. Пераможца міжнароднага турніру ў Дортмундзе (2010).