wd wp Пошук:

Руслан Алегавіч Панамароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панамароў. Руслан Алегавіч Панамароў (нар. 11 кастрычніка 1983, Горлаўка) — украінскі шахматыст, чэмпіён свету ФІДЭ (2002—2003). Заслужаны майстар спорту Украіны.

У 1998 годзе стаў самым маладым у свеце гросмайстрам. У 2002 годзе стаў самым юным чэмпіёнам свету па шахматах (па версіі ФІДЭ). Чэмпіён XXXVI і XXXIX Шахматнай Алімпіяды ў складзе зборнай Украіны.

Вучыўся гульні ў шахматы у Краматорску, дзе правёў сваё дзяцінства і юнацтва. Віцэ-чэмпіён Еўропы сярод мужчын 2001. У 2002 годзе заняў 2-е месца на міжнародным турніры ў Лінарэсе. Двухразовы фіналіст Кубка свету ФІДЭ 2005, 2009. Пераможца міжнароднага турніру ў Дортмундзе (2010).

Зноскі

  1. Ruslan Ponomarjow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ratings.fide.com
  3. ratings.fide.com Праверана 1 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горліўцы
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шахматах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных