wd wp Пошук:

Руслан Алегавіч Есін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Есін. Руслан Алегавіч Есін (нар. 13 ліпеня 1969, Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі. Доктар палітычных навук.

Біяграфія

Скончыў у 1990 годзе Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча; у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт; у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь; у 1996 годзе — Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі.

У 1990—1991 гадах працаваў інструктарам ідэалагічнага аддзелу Ленінскага райкама ЛКСМБ г. Мінска. У сакавіку-лістападзе 1991 года — другі сакратар Ленінскага райкама ЛКСМБ г. Мінска. У 1991—1993 гадах — вядучы спецыяліст аддзела міжнародных культурных сувязяў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 1993—1994 гадах — галоўны спецыяліст аддзела міжнародных культурных сувязяў Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 1996—1997 гадах — другі сакратар упраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня па жнівень 1997 года — другі сакратар аддзела эканамічнага супрацоўніцтва кіравання навукова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах — першы сакратар аддзела эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 гадах — саветнік аддзела Усходняй Еўропы і Паўночнай Еўропы ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2000—2003 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы. У 2004—2006 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2011 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Рэспубліка Польшча). У 2011—2013 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2013—2014 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Садружнасці Незалежных Дзяржаў кіравання еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2014—2016 гадах — намеснік дырэктара Дэпартамента — начальнік упраўлення забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2016 па красавік 2017 года — намеснік дырэктара Дэпартамента — начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Японіі
Катэгорыя·Выпускнікі Дыпламатычнай акадэміі МЗС РФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрапаўлаўску-Камчацкім
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Дактары навук