wd wp Пошук:

Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў

Ру́ска-белару́скі тлумача́льны сло́ўнік медыцы́нскіх тэ́рмінаў — першае выданне такога тыпу ў беларускім мовазнаўстве. Аўтар слоўніка — старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта В. І. Варанец. Выдадзены ў Гродне ў 2011 годзе.

Слоўнік змяшчае больш за тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў і тлумачэнняў да іх (каля 2000 уласнабеларускіх). Разлічаны на беларускамоўную частку насельніцтва Беларусі, а таксама на работнікаў аховы здароўя, якім досыць часта прыходзіцца сутыкацца з носьбітамі беларускай мовы. Слоўнік будзе карысным пры выкладанні курса «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» на лячэбным, педыятрычным, медыка-псіхалагічным, медыка-дыягнастычным факультэтах медыцынскіх ўніверсітэтаў. Кніга можа зацікавіць і спецыялістаў-мовазнаўцаў, а таксама прыхільнікаў беларускага слова.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Слоўнікі рускай мовы
Катэгорыя·Тлумачальныя слоўнікі
Катэгорыя·Ахова здароўя ў Беларусі
Катэгорыя·Слоўнікі беларускай мовы