wd wp Пошук:

Руперт Пфальцскі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рупрэхт.

Руперт (Рупрэхт) Пфальцкі, герцаг Камберлендскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland; 17 снежня 1619 — 29 лістапада 1682) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.

Біяграфія

Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.

Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям’я Пфальцкіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Ілюстрацыя да памфлета «The Cruel Practices of Prince Rupert» (1643).

У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.

Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.

Памёр у Англіі.

Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.

Зноскі

  1. 1 2 Prince Rupert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Rupert von der Pfalz, Duke of Cumberland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 1 лістапада 2021.
  5. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  6. http://datos.bne.es/persona/XX1692931.html Праверана 30 ліпеня 2018.
  7. 1 2 RKDartists Праверана 1 лістапада 2021.
  8. 1 2 Kindred Britain
  9. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  10. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 309.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Кампанія Гудзонава заліва
Катэгорыя·Военачальнікі Англіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці Англійскай рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1619 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1682 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Адміралы Англіі