wd wp Пошук:

Румынскі тэатр оперы і балета

Румынскі тэатр оперы і балета (рум.: Opera Națională București) — тэатр у Бухарэсце. Заснаваны ў 1921 годзе.

Гісторыя

У 1885 годзе Джорджэ Штэфэнеску арганізаваў у Бухарэсце з акцёраў Нацыянальнага тэатра трупу «Румынская опера», якая аб’яднала такіх спевакоў як Харыклея Даркле, Элена Тэадарыні[ro], Грыгорэ Габрыелеску[ro] і стала асновай опернага тэатра ў Румыніі. У 1919 годзе ўжо іншы румынскі кампазітар Джорджэ Энеску арганізоўвае музычнае таварыства «Опера». А ўжо ў 1921 годзе на базе гэтага таварыства была створана Румынская каралеўская опера, якая ўрачыста адкрылася операй «Лаэнгрын» Рыхарда Вагнера. У 1944 годзе перайменавана ў Румынскі тэатр оперы і балета (рум.: Teatrul de Operă și Balet), а ў 1968 годзе — Оперу Румыніі (рум.: Opera Română).

Да 1940 года спектаклі ставіліся ў будынку Лірычнага тэатра, потым на розных тэатральных пляцоўках, пакуль у 1953 годзе не быў пабудаваны новы будынак па праекце архітэктара Актава Даічэску[ro].

Трупа тэатра паспяхова гастралюе па свеце. У СССР тэатр прыязджаў у 1960 і 1984 гадах.

Рэпертуар

Літаратура

Спасылкі

  1. Monuments database — 2017.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя тэатры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Тэатры Бухарэста