wd wp Пошук:

Руй Патрысью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руй Пе́дру душ Са́нтуш Патры́сью[4] або Руй Патрысіу (парт.: Rui Pedro dos Santos Patrício; нар. 15 лютага 1988, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

У раннім узросце Патрысью гуляў на пазіцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынга» і быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 года ў дзесятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выездзе быў перайграны «Марытыму» з лікам 0:1. За 15 хвілін да канца гульні Руй адбіў пенальці. Гэта быў адзіны матч Патрысью ў гэтым сезоне.

Перад пачаткам наступнага сезона каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Перэйра. Руй Патрысью перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў ветэрана Тыягу Ферэйра і сербскага галкіпера каманды Уладзіміра Стойкавіча. 27 лістапада 2007 года Патрысью правёў свой ​​першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У госцевым матчы пятага тура групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. У тым сезоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысью правёў у гэтым сезоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы лепшым маладым іграком лігі.

У міжсезонне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі гранд «Інтэрнацыянале»[5], але трансфер не адбыўся. 16 жніўня 2008 года ў матчы за Суперкубак Партугаліі з лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысью адбіў пенальці ў выкананні Луча Гансалеса.

У канцы сезона 2017/18 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам лісабонскага клуба Бруну ды Карвалью з-за таго, што той адмовіўся адпусціць брамніка ў «Вулверхэмптан Уондэрэрс», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, і ў аднабаковым парадку разарваў кантракт[6]. Неўзабаве падпісаў з «Вулверхэмптан Уондэрэрс» чатырохгадовы кантракт[7].

У ліпені 2021 года за 11 млн еўра перайшоў у італьянскую «Рому»[8].

Міжнародная кар’ера

29 студзеня 2007 года быў выкліканы Луісам Феліпі Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Іспаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

Дасягненні

«Спортынг»:

«Рома»:

Партугалія:

Зноскі

  1. Rui Patrício // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RUI PATRICIO pedro dos santos // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Rui Pedro dos Santos Patrício // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. «Rui Patrício por Toldo» Архівавана 9 жніўня 2008.. Record.
  6. Руй Патрисиу расторгает контракт со «Спортингом». Президент не отпустил его в «Вулверхэмптон», несмотря на договоренность. by.tribuna.com.
  7. «Вулверхэмптон» объявил о переходе голкипера сборной Португалии Патрисиу. by.tribuna.com.
  8. Футбол. Голкипер Руй Патрисиу перешел в “Рому”. pressball.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Лейрыя
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе