У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Рудольф II.
Рудольф II (ням.: Rudolf II; 1271—10 мая 1290) — герцаг Аўстрыі з 27 снежня 1282 сумесна з Альбрэхтам I па 1 чэрвеня 1283. Прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.
Рудольф II быў малодшым сынам германскага караля Рудольфа I. У 1282 г. ён разам са сваім старэйшым братам Альбрэхтам I стаў герцагам Аўстрыі і Штырыі, паклаўшы такім чынам пачатак кіраванню Габсбургаў у гэтых дзяржавах. Рудольф II таксама атрымаў тытул герцага Швабіі, што выражала прэтэнзіі Габсбургаў на вярхоўную ўладу ў паўднёва-заходняй Германіі. Аднак праз усяго толькі год, у 1283 г. Рудольф II быў вымушаны адмовіцца ад аўстрыйскага прастола на карысць Альбрэхта I, за што яму была абяцана тэрытарыяльная кампенсацыя ў будучыні. Аднак Альбрэхт I так ніколі і не перадаў свайму брату якіх-небудзь істотных зямельных уладанняў. Сам Рудольф II у 1290 г. нечакана сканаў. Яго адзіны сын Іаган Швабскі ў 1308 г. у якасці помсты за пазбаўленне бацькі спадчыны забіў Альбрэхта I, які стаў да таго часу каралём Германіі.
Папярэднік Рудольф I |
герцаг Аўстрыі і Штырыі 1282—1283 Суправіцель: Альбрэхт I |
Пераемнік Альбрэхт I |