wd wp Пошук:

Рудольф II Швабскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Рудольф II.

Рудольф II (ням.: Rudolf II; 127110 мая 1290) — герцаг Аўстрыі з 27 снежня 1282 сумесна з Альбрэхтам I па 1 чэрвеня 1283. Прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.

Рудольф II быў малодшым сынам германскага караля Рудольфа I. У 1282 г. ён разам са сваім старэйшым братам Альбрэхтам I стаў герцагам Аўстрыі і Штырыі, паклаўшы такім чынам пачатак кіраванню Габсбургаў у гэтых дзяржавах. Рудольф II таксама атрымаў тытул герцага Швабіі, што выражала прэтэнзіі Габсбургаў на вярхоўную ўладу ў паўднёва-заходняй Германіі. Аднак праз усяго толькі год, у 1283 г. Рудольф II быў вымушаны адмовіцца ад аўстрыйскага прастола на карысць Альбрэхта I, за што яму была абяцана тэрытарыяльная кампенсацыя ў будучыні. Аднак Альбрэхт I так ніколі і не перадаў свайму брату якіх-небудзь істотных зямельных уладанняў. Сам Рудольф II у 1290 г. нечакана сканаў. Яго адзіны сын Іаган Швабскі ў 1308 г. у якасці помсты за пазбаўленне бацькі спадчыны забіў Альбрэхта I, які стаў да таго часу каралём Германіі.

Шлюб і дзеці

Іаган Швабскі (1290—1313) Зноскі

  1. Pas L. v. Rudolf II von Habsburg // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Rudolf II. (Herzog von Schwaben) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 135.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

 Папярэднік 
Рудольф I
  герцаг Аўстрыі
і Штырыі 
12821283
Суправіцель:
Альбрэхт I
Пераемнік
Альбрэхт I
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1289 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Райнфельдэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1290 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саборы Святога Віта
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1270 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі швабскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Аўстрыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Штырыі
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Род Габсбургаў
Катэгорыя·Манархі, зрынутыя ў дзяцінстве