wd wp Пошук:

Рудольф Шарпінг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Рудольф Шарпінг (ням.: Rudolf Scharping; нар. 2 снежня 1947, Нідэрэльберт) — нямецкі палітык член Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі(СДПГ).

Біяграфія

Скончыў Бонскі ўніверсітэт, дзе вывучаў правазнаўства, сацыялогію і палітычныя навукі. У 1975—1994 гадах — дэпутат ландтага зямлі Рэйнланд-Пфальц. З 1991 па 1994 год — прэм’ер-міністр Рэйнланд-Пфальц. З 1993 па 1995 год узначальваў СДПГ. З 1995 па 2001 год быў старшынёй Партыі еўрапейскіх сацыялістаў. У 1994—2005 гадах дэпутат бундэстага.

У 1998—2002 гадах — міністр абароны ва ўрадзе Герхарда Шродэра.

Адпраўлены адстаўку канцлерам Шродэрам ў ліпені 2002 года пасля серыі скандалаў. Часопіс Bunte апублікаваў здымкі міністра абароны з сяброўкай у басейне на Мальёрцы, у той час як падраздзяленні бундэсвера рыхтаваліся да аперацыі ў Македоніі, а PR-кансультанта Шарпінга Морыца Хунцынгера падазравалі ў хабарніцтве.

З 2005 года ўзначальвае федэрацыю веласпорту Германіі.

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Rudolf Scharping // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Rudolf Scharping // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Міністры абароны Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі